Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
Якое свята для Вас найбольш значнае?
Новы год (13)
Ражство Хрыстова (13)
Вялікдзень (9)
Радуніца (10)
Дзень Перамогі (13)
7 лістапада (0)
Дзень Незалежнасці (2)
Прфесійнае свята (2)
Дзень нараджэння (12)
Няма такога (4)
Усе аднолькава важныя (0)

КАЛЯНДАР
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
   

Прыклад працавітасці і шчырай згоды
15 мая 2012 - - Рубрыка: Сям'я
15_semja.jpg (94.99 Kb)

Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і мы пацікавіліся ў старшыні Святавольскага сельскага Савета дэпутатаў Надзеі Чуйко, пра якую з 23 шматдзетных сем’яў сельсавета варта расказаць у раёнцы ў якасці прыкладу для другіх.
– Пра сям’ю Басалай (на здымку), – адразу адказала старшыня сельскага Савета. – Менавіта гэта сям’я на сённяшні дзень з’яўляецца прыкладам амаль па ўсіх накірунках жыццядзейнасці, але ў першую чаргу ў працавітасці і згодзе.


Ледовая арена и бассейн предоставляют скидки
15 мая 2012 - - Рубрыка: Спорт
19 мая 2012 года, в День работников физической культуры и спорта, всем посетителям предоставляется скидка в размере 50 процентов на услуги Ледовой арены и бассейна!
Дирекция.


Запращаем на хакей!
15 мая 2012 - - Рубрыка: Спорт
20 мая – у Лядовай арэне дарослы турнір па хакеі
Удзел у ім бяруць каманды з Івацэвічаў, Лунінца, Іванава і зборная каманда ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Пачатак гульняў у 11.00.
Білеты набывайце ў касах Лядовай арэны. Тэл. 9-01-52, 9-00-53.

Павесткі прызыўнікам - у “Хаваншчыне”
15 мая 2012 - - Рубрыка: Час і моладзь
15_povestka.jpg (22.39 Kb)

Аўтапрабег па месцах баявой славы, па месцах пахавання салдат, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў у Івацэвіцкім раёне 4 мая. Праводзіць аўтапрабег напярэдадні 9 Мая стала добрай традыцыяй.
У гэтым годзе ўпершыню апроч менавіта аўтапрабегу ва ўрочышчы “Хаваншчына” адбылося ўручэнне павестак дзясяткам прызыўнікоў (на здымку), што звычайна рабілі ў Дзень прызыўніка ў Доме культуры. Гэта падзея надзвычай сімвалічная: спасціжэнне ваеннай справы юнакі пачалі ў тым месцы, дзе некалі партызанілі іх дзяды.


Касавіца пачалася...
15 мая 2012 - - Рубрыка: Эканоміка
Заметкі з абласнога семінара, які на мінулым тыдні прайшоў у нашым раёне

15_kosovica.jpg (11.73 Kb)11 мая на базе сельгаскааператыва “Святая Воля” адбыўся абласны семінар па пытаннях нарыхтоўкі кармоў і арганізацыі выпасу жывёлы. Удзел у ім бралі начальнікі райсельгасхарчаў, галоўныя спецыялісты іх, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і спецыялісты райсельгасхарчу нашага раёна на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам райсельгасхарчу Васіліем Радкаўцом.

Вялі семінар намеснік начальніка камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абл-
выканкама Аляксей Траццюк, начальнік камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сцяпан Радкавец, намеснік старшыні аблвыканкама Якаў Бухавецкі, намеснік міністра Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Васілій Паўлоўскі.

Бібліятэкі чакаюць цікавых кніг...
15 мая 2012 - - Рубрыка: Культура
15_kniga.jpg (24.08 Kb)Змяншэнне цікавасці да чытання, да кнігі адзначаецца ва ўсім свеце. Прычым даследавальнікі гэтай праблемы акцэнтуюць увагу грамадства на тым, што развіццё новых тэхналогій (інтэрнэт, электронныя кнігі) з’яўляюцца не асноўнай прычынай.
Справа ў іншым, больш значным – пашырэнне ідэалогіі спажывання, у якой практычна не застаецца месца для работы душы, чым, па вялікім рахунку, і з’яўляецца чытанне добрай літаратуры. Чалавек усё больш прывучаецца да наталення эмацыйнага голаду праз дзяшовы і даступны спажыўпрадукт кшталту бясконцых серыялаў, баевікоў, “ужасцікаў”. Тэма чытання, тэма айчыннай літаратуры як неад’емнай часткі духоўнай культуры таму вельмі актуальна ў любым грамадстве, якое шчыра зацікаўлена ў сваім духоўным здароўі. І зусім не выпадкова гэты год аб’яўлены Прэзідэнтам краіны Годам кнігі – ёсць прычыны непакоіцца.

Спартакіяда кааператараў
15 мая 2012 - - Рубрыка: Спорт
15_rajpo.jpg (16.54 Kb)Каля 200 работнікаў Івацэвіцкага раённага спажывецкага таварыства прынялі ўдзел у традыцыйнай вясенняй спартакіядзе, якая прайшла ў Івацэвічах напрыканцы красавіка. Першынство праводзілася па дзевяці відах спорту, асноўныя спаборніцтвы прайшлі на базе СШ №4 г.Івацэвічы, дзе нашы кааператары ў складзе 10 каманд (дзевяць філіялаў і каманда апарату праўлення спажыўтаварыства) змагаліся за права быць лепшым у наступных дысцыплінах: стральба з пнеўматычнай зброі, дартс, настольны тэніс, перацягванне каната, скачкі ў даўжыню з месца, валейбол. Спаборніцтвы па плаванні разгарнуліся ў гарадскім плавальным басейне, а па шашках і шахматах – у Доме дзіцячай творчасці.

«Беларускі вянок» -- победы!
15 мая 2012 - - Рубрыка: Час і моладзь
В Пинске состоялся областной этап седьмого республиканского конкурса декоративно-прикладного творчества учащихся и работников учреждений профессионально-технического и среднего специального образования «Беларускі вянок». В нём принимал участие и Ивацевичский профлицей. Учащиеся профлицея достойно выступили в конкурсе и вернулись домой с победой.
Дипломом I степени награждён театральный коллектив «Этюд», занявший первое место в конкурсе «Ясь і Яніна». В театральном действе необходимо было представить один из народных праздников (наши артисты выбрали «Юр’еў дзень»). Необходимое условие – подача украшенного каравая. Наш каравай был лучшим.

Усім, хто вынес тую страшную вайну,
11 мая 2012 - - Рубрыка: Памяць
– паклон і памяць пакаленняў

11_pobeda.jpg (32 Kb)

9 мая 2012 года. У гэты дзень па добрай традыцыі наша краіна шырока і ўзнёсла адзначыла 67-ю гадавіну з Дня Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам. Святочныя мерапрыемствы прайшлі паўсюдна. Галоўнае – у сталіцы, горадзе-героі Мінску, удзел у якім браў і Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, які выступіў з прамовай. Кіраўнік нашай дзяржавы павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, увесь беларускі народ з дзяржаўным святам – Днём Перамогі, пажадаў міру, стваральнай працы, шчасця, аптымізму. Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу звярнуў на патрыятызм народа, які дапамог нам перамагчы фашызм, які дапаможа заўсёды і ў вырашэнні на-дзённых праблем мірнага жыцця. І ў сталіцы, і ў рэгіёнах Беларусі ў гэты дзень у цэнтры ўвагі былі ўдзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Іх у першую чаргу віншавалі, ім дарылі кветкі і цёплыя словы. І ў той жа час аддавалі даніну памяці тым, хто загінуў у барацьбе з фашызмам, хто не дажыў да гэтага светлага свята. Бо сённяшнім мірным шчаслівым днём мы абавязаны ўсім, хто вынес тую страшную вайну і перамог у 1945-м.

Неўтаймаваная душа
11 мая 2012 - - Рубрыка: Землякі
11_zajka.jpg (21.9 Kb)Ранняя вясна. Ужо ў вецці бяроз прабіваецца кволая зялёная фарба – лопаюцца пупышкі. Цёпла. Алесь Зайка пад’язджае да рэдакцыі, глушыць свой “Мінскі”, здымае шлем, паварочваецца, а я ўжо бачу яго нейкі незвычайна асветлены, усхваляваны твар.
– Ведаеш, ехаў па дарозе і не вытрымаў, збочыў у лес. А там першацвету!.. Аж бела ўсё. Птушкі спяваюць. Так хораша – не выказаць, – дзеліцца ён уражаннямі, спяшаецца выказаць хутчэй свае адчуванні. Задумваецца на хвілінку і дадае больш сур’ёзна, важка: – І вось я падумаў: які ж я багаты! Разумееш, у мяне ўсё гэта ёсць. Я ўсё гэта люблю: зямлю сваю, кветачкі тыя ў лесе, лес. А ўсё, што я люблю – яно маё. І немагчыма ў мяне гэтую любоў адняць, не згублю я яе, не ўкрадуць яе ў мяне. Вось у чым сапраўднае багацце – у веданні, што ў цябе ёсць твая радзіма. Любімая…

Экспанаты займеюць сваё месца
11 мая 2012 - - Рубрыка: Культура
11_muzej.jpg (18.64 Kb)У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі завершана распрацоўка навуковай канцэпцыі экспазіцыі. Гатовыя памяшканні. У гэтым годзе будзе заключаны дагавор з мастаком-экспазіцыянерам на распрацоўку выгляду экспазіцыі. І тады больш за чатыры тысячы экспанатаў, якія сёння чакаюць свайго часу ў асноўным фондзе музея, зоймуць сваё месца і раскажуць наведвальнікам музея пра гісторыю нашага Івацэвіцкага раёна сваім маўклівым быццём.

Гісторыя раённага музея яшчэ толькі пачынаецца. Так, на жаль, склалася, што доўгі час аб’ектыўныя прычыны не дазвалялі музею займець сваё месца менавіта як краязнаўчаму. Але, тым не менш, работа супрацоўнікаў музея па збіранні і захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей ніколі не спынялася. Усяго сабрана 565 адзінак археалагічных каштоўнасцей, 78 – выяўленчага мастацтва, 324 – нумізматыкі, 1807 – рэчавых, 832 – друкаваных выданняў, 379 дакументаў, 853 фотадакументы. Акрамя гэтага, у дапаможным фондзе сабраны 1181 экспанат. А яшчэ многа экспанатаў чакаюць свайго часу ў вёсках раёна: з-за адсутнасці на сёння прыдатнага месца для захавання буйных рэчаў.

“Цаніць мінулае – значыць думаць аб будучым”
11 мая 2012 - - Рубрыка: Культура
11_velikoselec.jpg (16.69 Kb)– Аляксандр Фёдаравіч, якую карціну ў лічбах мае гісторыка-культурнае багацце раёна?
– У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь на сённяшні дзень па Івацэвіцкім раёне ўключана 42 матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей, з якіх 8 брацкіх магіл, 10 помнікаў археалогіі, 22 помніка архітэктуры, 1 пункт Дугі Струве “Марынус” і адна нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць – абрад “Намскі Вялік-
дзень” у в. Аброва.
– Чым можа ганарыцца наш раён?
– Думаю, што наш раён багаты на гісторыка-культурныя каштоўнасці. І па іх колькасці і значнасці саступае толькі вялікім гарадам. А аб’ектаў нематэрыяльных каштоўнасцей у вобласці адзінкі. 32 гісторыка-культурныя каштоўнасці раёна маюць трэцюю катэгорыю каштоўнасці, 6 – другую і 2 – першую катэгорыю каштоўнасці. У 2010 годзе ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей уключаны палац Юндзілаў (канец XVIII ст.) у г.Івацэвічы па вуліцы Талочка і абрад “Намскі Вялікдзень” у в.Аброва.

Поздравляем!
8 мая 2012 - - Рубрыка: Афіцыйна
8_pobeda.jpg (16.14 Kb)9 мая 2012 года мы отметим государственный праздник – 67-ю годовщину Великой Победы советского народа над фашизмом. Мы победили в этой страшной кровопролитной войне. Мы спасли от порабощения фашизмом не только свою страну, но и весь мир. Не будь этой великой всенародной Победы, не имела бы Республика Беларусь суверенитета и независимости. Мы гордимся и дорожим этой Победой.
Но мы всегда помнили и помним, что за мир и свободу отдали жизнь миллионы советских людей.
Вечная память погибшим в Великой Отечественной войне. Огромное спасибо вам, ветераны, за Победу над сильным и коварным врагом. Спасибо вам за самоотверженный труд, за большую патриотическую работу среди молодёжи. Низкий поклон вам, победители. Власть и нынешнее поколение делают всё, чтобы быть достойными вас во всём.
Искренне и сердечно поздравляем фронтовиков, партизан, подпольщиков, узников нацизма, всех участников и ветеранов Великой Отечественной войны и их семьи, всех жителей района с 67-й годовщиной Великой Победы над фашистской Германией. Здоровья, благополучия, счастья, мирного неба вам, дорогие ветераны, всем жителям района.
Районный исполнительный комитет.
Президиум районногоСовета депутатов.

Прысвячалася Мікалаю Гойшыку
8 мая 2012 - - Рубрыка: Памяць
8_gojshik.jpg (18.11 Kb)25 красавіка, у дзень гібелі героя Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Гойшыка, у Івацэвічах адбыўся мітынг, прысвечаны адважнаму юнаку.
Дэлегацыі ад трох гарадскіх школ і ліцэя, Воленскай, Волькаўскай, Зеленаборскай, Стайкаўскай школ і прафліцэя выстраіліся каля помніка, што пастаўлены непадалёк ад таго месца, дзе цаною асабістага жыцця здзейсніў свой подзвіг Мікалай Гойшык.

Ён ураджэнец вёскі Воля. У гады вайны Мікалай стаў партызанам, у свае няпоўныя 18 год пусціў пад адкос восем варожых эшалонаў. Хлопец помсціў фашыстам за смерць бацькі, які загінуў ад рук ворага за тое, што быў старшынёй сельскага Савета. Ён помсціў і за загінулых сяброў, і за спаленыя вёскі.

Слова пра зніклую вёску Чыжыкі
8 мая 2012 - - Рубрыка: Памяць
8_chijiki.jpg (19.84 Kb)Побач працякала невялічкая рэчка Рудзянка. Яна і сёння віруе па лесе і балотах. Гэтую мясціну называлі ўрочышча “Чыжыкі”. Адсюль, як кажуць старажылы, пайшла і назва пасялення. Бо птушкі чыжы, па ўсім відаць, любілі такія глухія мясціны. Гэтай вёсачкі (а ў ёй налічвалася 15 хат) не стала ў другой палове верасня 1942 года, пасля вайны яна не аднавілася. Як усё здарылася?
Адказаць на гэтае пытанне, калі пасля таго трагічнага дня мінула амаль 70 гадоў, даволі складана, а, мажліва, проста немагчыма. Толькі сведка гэтых далёкіх падзей мог паведаміць праўду. А хто ж з былых жыхароў Чыжыкаў дажыў да сённяшняга дня? Пачаліся пошукі.

Гутару з Марыяй Васільеўнай Прыступчык, жыхаркай Падстарыні, якая родам з вёскі Воўчыя Норы (зараз Завадны лес Слонімскага раёна).
– Ёсць такая жыхарка, – сказала Марыя Васільеўна, – жыве ў Любішчыцах. Там завуць яе па-мясцоваму: Люба з Чыжыкаў. У царкоўным хоры спявае. А хата яе недалёка ад любішчыцкіх могілак. Думаю, што яна яшчэ жывая…

  [1] 2  далее »
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

» Шаноуны спадар!
Мне спадабауся ваш ліст на бе... (09.05.2012)
// На роднай мове…
Автор Лявон

» Вот именно с этой статьи начинаю читать этот сайт.... (29.04.2012)
// Зарегистрируйте право на земельные участки
Автор Lida

» фотарэпартаж са Дня беларускага пісьменства ... (06.03.2012)
// “Напачатку было Слова…”
Автор vitalis

» А яшчэ на ўсю бальніцу- адзін апарат п... (05.03.2012)
// Аб рабоце раённай паліклінікі
Автор Сяргей




......Copyright © 2007-2008 ©Ивацевичский район || "Івацэвіцкі веснік"